Старшыня Вышэйшага Дзяржаўнага Савета Саюзнай дзяржавы, Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна з Днём яднання народаў Беларусі і Расіі.

Старшыня Вышэйшага Дзяржаўнага Савета Саюзнай дзяржавы, Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна з Днём яднання народаў Беларусі і Расіі.

Пра гэта БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"Дваццаць пяць гадоў таму быў падпісаны Дагавор аб утварэнні Супольнасці Беларусі і Расіі, які стаў адпраўной кропкай для развіцця двухбаковых інтэграцыйных працэсаў. За гэты час нашы краіны шмат чаго дасягнулі ў саюзным будаўніцтве. Сфарміраваны агульныя мытная, міграцыйная, гуманітарная, сацыяльная, культурная і адукацыйная прасторы, якія спрыяюць павышэнню якасці жыцця і дабрабыту беларусаў і расіян", - гаворыцца ў віншаванні.

Прэзідэнт выказаў упэўненасць, што ўзаемадзеянне ў рамках Саюзнай дзяржавы, заснаванае на прынцыпах суверэннай роўнасці, будзе і надалей адпавядаць інтарэсам грамадзян Беларусі і Расіі.

Аляксандр Лукашэнка таксама накіраваў віншаванні з Днём яднання старшыні Савета Міністраў Саюзнай дзяржавы, старшыні ўрада Расіі Міхаілу Мішусціну, старшыні Савета Федэрацыі Федэральнага сходу Расіі Валянціне Матвіенка, старшыні Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі, старшыні Дзяржаўнай думы Федэральнага сходу Расіі Вячаславу Валодзіну, дзяржаўнаму сакратару Саюзнай дзяржавы Дзмітрыю Мезенцаву, Патрыярху Маскоўскаму і ўсяе Русі Кірылу.

БЕЛТА