Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў работнікаў і ветэранаў энергетычнай галіны з прафесійным святам – Днём энергетыка. Пра гэта БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў работнікаў і ветэранаў энергетычнай галіны з прафесійным святам – Днём энергетыка. Пра гэта БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
"Вы працуеце ў стратэгічна важнай галіне айчыннай эканомікі і па праву можаце ганарыцца сваімі дасягненнямі, - адзначыў кіраўнік дзяржавы. - У Беларусі паспяхова функцыянуе першы блок АЭС, пастаянна мадэрнізуецца сеткавая інфраструктура. У выніку ўсе нашы прадпрыемствы, аб'екты сацыяльнай сферы, жылы фонд у поўнай меры забяспечаны цяплом і электраэнергіяй, а рэспубліка з'яўляецца надзейным яе экспарцёрам".
Аляксандр Лукашэнка выказаў упэўненасць, што назапашаны вопыт і працоўныя традыцыі дазволяць арганізацыям энергасістэмы і надалей ставіць перад сабой амбіцыйныя задачы і эфектыўна іх вырашаць, спрыяючы развіццю і росквіту роднай Беларусі.
Прэзідэнт пажадаў усім моцнага здароўя, дабрабыту, новых прафесійных поспехаў і шчасця.
Крыніца: belta.by