Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў работнікаў і ветэранаў дзяржаўнага знешнегандлёвага ўнітарнага прадпрыемства "Белспецзнештэхніка" з 30-годдзем з дня ўтварэння гэтай арганізацыі. Пра гэта БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
"У адносна кароткія гістарычныя тэрміны "Белспецзнештэхніка" стала неад'емнай часткай абаронна-прамысловага комплексу краіны, магутнай экспартнай структурай з рэпутацыяй надзейнага і кампетэнтнага партнёра далёка за межамі Беларусі. У гэтым вялікая заслуга і тых, хто з першых дзён працы прадпрыемства закладваў яго асновы, і тых, хто сёння сваёй працай уносіць значны ўклад у развіццё ваенна-тэхнічнага супрацоўніцтва і ўмацаванне бяспекі нашай дзяржавы", - адзначыў Прэзідэнт.
Ён выказаў упэўненасць у тым, што калектыў "Белспецзнештэхнікі" і надалей будзе паспяхова і эфектыўна вырашаць усе пастаўленыя задачы, а роля прадпрыемства ў прасоўванні айчыннай прадукцыі - расці. "Няхай кожны ваш праект стане паспяховым, а нагодаў для гонару будзе як мага больш", - гаворыцца ў віншаванні.
Аляксандр Лукашэнка пажадаў работнікам прадпрыемства моцнага здароўя, міру, дабра, дабрабыту і новых прафесійных поспехаў на карысць Беларусі.