Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў віншаванне з абраннем новаму Папу Рымскаму Льву XIV. Пра гэта БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
"Шчыра віншую Вас з абраннем на пасаду Прадстаяцеля Рымска-каталіцкай царквы і Кіраўніка Святога Прастола. Бескарыслівае і шчырае служэнне Богу і людзям, адданасць высокім духоўным ідэалам вывелі Вас на якасна новы этап Вашай місіі - вельмі адказны і звязаны з надзеямі мільёнаў усіх вернікаў, - гаворыцца ў віншаванні. - Мне прыемна адзначыць, што ў апошні час адносіны паміж Рэспублікай Беларусь і Святым Прастолам характарызуюцца пазітыўнай дынамікай, а наша бачанне шляхоў вырашэння жыццёва важных праблем сучаснага свету супадае".
"Перакананы, што хуткі прыезд пасла Беларусі ў Ватыкан і адкрыццё пасольства пры Святым Прастоле нададуць новы імпульс нашаму супрацоўніцтву ў духу даверу і ўзаемаразумення", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.
"Буду вельмі рады бачыць Вас на нашай гасціннай зямлі, дзе хрысціянства здаўна з'яўляецца важным элементам грамадскага жыцця і культуры беларусаў. Жадаю Вам, Ваша Святасць, моцнага здароўя, сіл, натхнення ў Вашым пастырскім служэнні, а таксама мужнасці і поспехаў ва ўмацаванні міру і развіцці міжрэлігійнага дыялогу", - дадаў Аляксандр Лукашэнка.