Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Старшыню Кітайскай Народнай Рэспублікі Сі Цзіньпіна са Святам Вясны. Пра гэта БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
"Мінулы год адзначыўся значнымі дасягненнямі Кітайскай Народнай Рэспублікі, якая застаецца арыенцірам і прыкладам для пераймання, - гаворыцца ў віншаванні. - На нашых вачах па выніках 3-га пленума ЦК КПК 20-га склікання атрымала новае развіццё адказная і адпаведная сучасным выклікам знешняя палітыка Кітая, якая адлюстроўвае яго глабальную ролю ў свеце. Пры гэтым нязменнымі прынцыпамі вашай краіны застаюцца павага да незалежнасці, тэрытарыяльнай цэласнасці, выкананне правоў іншых дзяржаў і неўмяшанне ва ўнутраныя справы".
Аляксандр Лукашэнка выказаў удзячнасць Сі Цзіньпіну за асабістую і нястомную ўвагу, якую ён надае адносінам з Беларуссю.
"Як Вы адзначылі ў навагоднім віншаванні народу Кітая, "у новым паходзе кітайскай мадэрнізацыі кожны адыгрывае незаменную ролю, надзвычай важны любы ўклад". Наша краіна была, ёсць і будзе надзейным партнёрам Кітайскай Народнай Рэспублікі ў дасягненні ўсіх пастаўленых мэт. Без сумневу, у 2025 годзе мы працягнем паступальна і планамерна ўмацоўваць усепагоднае і ўсебаковае стратэгічнае партнёрства, а наша дружба будзе эталонам для ўсяго свету", - падкрэсліў беларускі лідар.
"На Свята Вясны жадаю Вам, дарагі сябар, здароўя, дабрабыту і новых поспехаў у адказнай дзяржаўнай дзейнасці, а Вялікаму Кітаю - міру, развіцця і далейшага росквіту", - пажадаў Прэзідэнт.