Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Тае Ацке-Селасіе з абраннем Прэзідэнтам Эфіопіі. Пра гэта БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"Упэўнены, што Ваш шматгадовы дыпламатычны досвед будзе садзейнічаць павелічэнню канструктыўнай ролі Эфіопіі ў Афрыканскім рэгіёне і вырашэнню праблем глабальнага парадку дня. Мінск і Адыс-Абебу даўно звязваюць традыцыйна дружалюбныя адносіны. Іх гісторыя значна больш працяглая, чым 30 гадоў афіцыйных дыпламатычных адносін, якія мы адзначаем сёлета, - гаворыцца ў віншаванні. - Лічу Вашу краіну нашым сапраўдным сябрам і апорай у Афрыцы і пацвярджаю зацікаўленасць у істотным нарошчванні дынамікі ўзаемадзеяння па шырокім спектры напрамкаў".

Аляксандр Лукашэнка разлічвае, што Эфіопія працягне падтрымліваць Беларусь па пытанні далучэння да БРІКС. "Як дзяржава з самастойнай пазіцыяй, мы з'яўляемся цвёрдымі прыхільнікамі базавых прынцыпаў гэтага ўплывовага міжнароднага аб'яднання - шматпалярнасці, роўнасці і неўмяшання ва ўнутраныя справы суверэнных дзяржаў", - падкрэсліў ён.

Прэзідэнт запрасіў калегу наведаць Беларусь з візітам, падчас якога можна будзе абмеркаваць усе надзённыя тэмы і ўзгадніць шляхі паглыблення беларуска-эфіёпскага ўзаемадзеяння.

Аляксандр Лукашэнка пажадаў Тае Ацке-Селасіе моцнага здароўя, ажыццяўлення планаў і поспехаў на адказнай дзяржаўнай пасадзе.

belta.by