Беларусь і Іран маглі б разам ствараць сумесныя высокатэхналагічныя вытворчасці. Пра гэта Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў у Тэгеране падчас сустрэчы з першым віцэ-прэзідэнтам Махамадам Мохберам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Спадар віцэ-прэзідэнт, вы ведаеце, што мы правялі вельмі плённыя перамовы з кіраўніком дзяржавы - Прэзідэнтам Ірана. Адназначна канстатавалі, што асновай любых адносін і ўзаемаразумення з'яўляецца эканоміка. А ў эканоміцы галоўны вы. Таму рэалізацыя нашых дамоўленасцей будзе ў асноўным залежаць ад урада Ірана, які вы ўзначальваеце", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы расказаў, што разам з Прэзідэнтам Ірана пасля перамоваў наведаў выставу вядучых медыцынскіх і навукова-інавацыйных вытворцаў.

 

"Я паглядзеў некаторыя ўзоры, тое, што вы ствараеце. Вы мяне ўражваеце. Вы ствараеце вельмі высокатэхналагічнае абсталяванне, у якім мае патрэбу ўвесь свет. Вазьміце турбіны, розныя інфармацыйна-камунікацыйныя рэчы, лекі самыя сучасныя, па цане даступныя. Гэта дарагога каштуе. Мы гатовы па ўсіх гэтых напрамках з вамі супрацоўнічаць. Калі ў вас ёсць цікавасць, давайце будзем ствараць сумесныя прадпрыемствы ў Беларусі і гандляваць па ўсім свеце", - прапанаваў Прэзідэнт.

"Словом, у выніку гэтых паспяховых перамоваў мы вам падкінулі значны аб'ём работы. Да вас просьба адна (з нашага боку затрымкі не будзе) - каб мы абавязкова рэалізавалі на працягу гэтага года ўсе нашы дамоўленасці. І тады мы вельмі спакойна можам дадаць больш за 100 мільёнаў долараў у тавараабароце", - заявіў беларускі лідар.

Крыніца: belta.by