Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прапануе В'етнаму праекты па вытворчасці тэхнікі. Пра гэта ён заявіў на перамовах з прэм'ер-міністрам В'етнама Фам Мінь Цінем, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Калісьці я вельмі настойліва прапаноўваў падчас свайго візіту ў В'етнам ранейшым кіраўнікам ствараць сумесныя прадпрыемствы ў В'етнаме па вытворчасці беларускай тэхнікі. І далей - гандаль на рынку АТЭС", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

"Можам пачаць са зборкі. Чаму ў гэтым плане не супрацоўнічаць? Гэта выгадна вам, гэта выгадна нам і гэта выгадна краінам, у якія мы потым будзем прадаваць гэту тэхніку. І ў В'етнама ж патрэба вялікая, асабліва ў сельскагаспадарчай грузавой тэхніцы", - дадаў беларускі лідар.

belta.by