Прапанаваныя папраўкі ў Канстытуцыю Беларусі выклікалі жывую цікавасць. Пра гэта Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на нарадзе па выніках усенароднага абмеркавання праекта змяненняў Канстытуцыі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Прапанаваныя папраўкі ў Канстытуцыю Беларусі выклікалі жывую цікавасць. Пра гэта Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на нарадзе па выніках усенароднага абмеркавання праекта змяненняў Канстытуцыі, перадае карэспандэнт БЕЛТА. 

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што ўдзельнікі нарады сабраліся ў шырокім фармаце для таго, каб абмеркаваць прапановы і заўвагі грамадзян па праекце змяненняў у дзеючую Канстытуцыю. "Тут прысутнічаюць члены Канстытуцыйнай камісіі, рабочай групы. Дадаліся спецыялісты, якія напярэдадні ўнясення для ўсенароднага абмеркавання праекта Канстытуцыі даводзілі яе да ладу, балансавалі, рабілі так, каб не было памылак, - сказаў Прэзідэнт. - Аб неабходнасці такой сустрэчы мы з вамі дамаўляліся ў канцы мінулага года. Нагадаю, у краіне больш за тры тыдні ідзе ўсенароднае абмеркаванне змяненняў у дзеючую Канстытуцыю". 

"Мной было прынята рашэнне аб шырокім асвятленні прапанаваных новацый, каб атрымаць зваротную сувязь, ацэнку гэтага праекта ад спецыялістаў, кіраўнікоў прадпрыемстваў, простых людзей, у тым ліку і дзяржслужачых, у цэлым працоўных калектываў і арганізацый. Як мне дакладваюць, і тое, што я бачу, прапанаваныя папраўкі выклікалі жывую цікавасць. Сам працэс змянення Канстытуцыі і маючы адбыцца рэферэндум выклікаюць цікавасць у нашых людзей. Гэта натуральна. У дыялогу ўдзельнічаюць усе групы і пласты насельніцтва", - заявіў кіраўнік дзяржавы. 

Ён таксама адзначыў, што дзяржаўнымі СМІ вядзецца шырокая інфармацыйна-тлумачальная праца. "Крычаць і нашы апаненты. Я не памыляюся. Менавіта крычаць. У мяне аналіз цалкам усіх іх заяў. Яны пнуцца ў хвасце, падхопліваюць любы тэзіс, любую коску і пачынаюць яе ці крытыкаваць, ці абвяргаць. Але тое, што ў іх там творыцца, не паддаецца крытыцы. Цяпер яны ўжо адышлі ад свайго галоўнага лозунга - "Перамены, перамены!" - канстатаваў беларускі лідар.