Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прапанаваў прапрацаваць пытанне па арганізацыі прамога авіярэйса паміж Мінскам і Барнаулам. Пра гэта кіраўнік дзяржавы заявіў на сустрэчы з губернатарам Алтайскага краю Расіі Віктарам Томенкам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што Беларусь зацікаўлена ў развіцці турызму з Алтайскім краем. "Гэта адзін з найпрыгажэйшых, проста казачных рэгіёнаў Расіі, - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. - Для актывізацыі паездак, дзелавых і турыстычных, неабходна добрае транспартнае злучэнне. А дакладней, адкрыццё прамога авіярэйса паміж Мінскам і Барнаулам. Гэта, на мой погляд, таксама актуальная тэма для ўзаемнай прапрацоўкі".

belta.by