Беларусі і Курскай вобласці неабходна пераходзіць ад простага гандлю да стварэння сумеснай вытворчасці. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на сустрэчы з губернатарам Курскай вобласці Расіі Раманам Старавойтам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У 2020 годзе ў Курскай вобласці была прынята Стратэгія сацыяльна-эканамічнага развіцця да 2030 года. Прэзідэнт адзначыў гатоўнасць беларускага боку ўдзельнічаць у праграмах па мадэрнізацыі ключавых сектараў эканомікі расійскага рэгіёна. "Думаю, што Беларусь у рэалізацыі гэтых планаў знойдзе сваё месца", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.
Прэзідэнт адзначыў, што ў Беларусі ёсць вялікі і паспяховы вопыт кааперацыйнага ўзаемадзеяння па выпуску розных відаў тэхнікі - ад аўтамабільнай да сельскагаспадарчай. "Можам падзяліцца напрацоўкамі", - прапанаваў ён.
Крыніца: belta.by