Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка адзначыў заслугі свайго калегі Прэзідэнта Турцыі Рэджэпа Таіпа Эрдагана па выбудоўванні незалежнай палітыкі краіны. Пра гэта ён заявіў на сустрэчы з паслом Турцыі Мустафой Азджанам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У нас вялікая цікавасць да вашай суверэннай незалежнай палітыкі. Вы вырашаеце пытанні так, як трэба турэцкаму народу. У гэтым, вядома, ваш Прэзідэнт перасягнуў, можна сказаць, усе чаканні турэцкага народа", - падкрэсліў Прэзідэнт Беларусі.

"Мы гатовыя рабіць усё для таго, каб ваша краіна развівалася. Мы не дабрачынцы. Мы таксама ад гэтага павінны мець і маем адпаведны вынік. Але трэба здымаць нявырашаныя пытанні, якія ў нас існуюць. І мы вельмі спадзяемся, што ў гэтай няпростай сітуацыі Турцыя падставіць нам плячо. Хацеў бы абмеркаваць шэраг пытанняў, якія мы павінны будзем вырашыць разам з вамі ў бліжэйшы час", - сказаў Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з паслом.

Крыніца: belta.by