Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прыбыў з рабочым візітам у Казахстан, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
У Астане 28 лістапада кіраўнік беларускай дзяржавы прыме ўдзел у пасяджэнні Савета калектыўнай бяспекі АДКБ.
Лідары краін абмяняюцца думкамі аб міжнароднай і рэгіянальнай сітуацыі, яе ўплыве на бяспеку дзяржаў - членаў АДКБ, абмяркуюць вынікі супрацоўніцтва і перспектывы далейшага развіцця сістэмы калектыўнай бяспекі.
Па выніках саміту бакі плануюць падпісаць шэраг дакументаў. У тым ліку заяву ў сувязі з надыходзячай 80-й гадавінай Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.
Акрамя таго, у Астане 28 лістапада адбудзецца сумесным пасяджэнне Савета міністраў замежных спраў, Савета міністраў абароны і Камітэта сакратароў саветаў бяспекі АДКБ.