Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прыбыў з рабочым візітам у Расійскай Федэрацыі, паведамляе БЕЛТА.

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прыбыў з рабочым візітам у Расійскай Федэрацыі, паведамляе БЕЛТА.

У Санкт-Пецярбургу сёння адбудзецца сустрэча з Прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным, падчас якой кіраўнікі дзяржаў абмяркуюць развіццё супрацоўніцтва ў розных сферах, міжнародную праблематыку.

Як адзначылі ў прэс-службе кіраўніка беларускай дзяржавы, гэты візіт працягвае практыку рэгулярных асабістых сустрэч лідараў для абмеркавання актуальных пытанняў.

Telegram-канал "Пул Першага" удакладняе, што Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін дамовіліся аб сённяшняй сустрэчы яшчэ 1 ліпеня падчас тэлефоннай размовы.

Борт нумар адзін ужо вылецеў з аэрадрома Балбасава. Гэта міжнародны грузавы аэрадром, размешчаны ў мультымадальным прамыслова-лагістычным комплексе "Брэміна-Орша" у гарадскім пасёлку Балбасава за 18 кіламетраў ад Оршы. Там жа знаходзіцца ААТ "Аршанскі авіярамонтны завод", які месяц таму наведваў Аляксандр Лукашэнка.

Узлётна-пасадачнай паласе аэрадрома прысвоены міжнародны статус. Цяпер тут могуць прымаць і адпраўляць прамыя грузавыя авіярэйсы, а таксама грамадзянскія паветраныя судны. Аэрадром павінен стаць буйным грузавым хабам.

Крыніца:belta.by