Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка наведвае сёння з рабочай паездкай Добруш, перадае карэспандэнт БЕЛТА

Кіраўнік дзяржавы азнаёміцца з рэалізацыяй інвестыцыйнага праекта па тэхнічным перааснашчэнні Добрушскай папяровай фабрыкі "Герой працы". Тут яшчэ ў 2012 годзе пачалі будаваць завод па выпуску мелаваных і немелаваных відаў кардону з аб'ёмам вытворчасці 200 тыс. т кардону ў год, але работы так і не былі завершаны. Аб'ект закансерваваны.

У мінулым годзе Савет Міністраў зацвердзіў схему завяршэння праекта асобнымі пускавымі комплексамі з прыцягненнем спецыялізаваных арганізацый у якасці падрадчыкаў па кожным напрамку. Завод плануецца ўвесці ў эксплуатацыю ў 2020 годзе, а ў 2022-м ён павінен выйсці на праектную магутнасць.

З чаго ўсё пачыналася

Першапачаткова чакалася, што інвестпраект па перааснашчэнні фабрыкі будзе завершаны ў 2015 годзе. Аднак гэта не было зроблена, паколькі кітайскі генпадрадчык кампанія "Сюань Юань" неаднаразова зрывала тэрміны з-за праблем з фінансаваннем. У 2018 годзе кантракт з ёй быў скасаваны.

Агульны кошт завода складаў амаль $350 млн. З пачатку рэалізацыі праекта генпадрадчыку было заплачана больш за $265 млн. Астатак крэдытных рэсурсаў (каля $83) застаўся неасвоеным і па хадайніцтве Міністэрства фінансаў быў залічаны Дзяржаўным банкам развіцця Кітая у кошт пагашэння асноўнага доўгу.

Колькі трэба грошай для запуску завода