Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на пасяджэнні Савета кіраўнікоў дзяржаў СНД у вузкім фармаце запрасіў прадстаўнікоў краін СНД на Мінскую канферэнцыю высокага ўзроўню па еўразійскай бяспецы, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы чакаем актыўнага ўдзелу вашых прадстаўнікоў у трэцяй Мінскай канферэнцыі высокага ўзроўню па еўразійскай бяспецы, якая адбудзецца ў канцы кастрычніка, - звярнуўся Прэзідэнт да калег па СНД. - Паважаныя кіраўнікі дзяржаў, вельмі прасіў бы вас даслаць прадстаўнікоў высокага ўзроўню на гэту канферэнцыю".

"Мы вельмі шмат гаворым, што ў нас ёсць Арганізацыя па бяспецы і супрацоўніцтву ў Еўропе. Але на ўзроўні кіраўнікоў дзяржаў калі мы збіраліся? Калі мы абмяркоўвалі пытанні бяспекі? Калі мы, гледзячы адзін аднаму ў вочы, маглі сказаць тое, аб чым мы думаем?" - задаў заканамерныя пытанні беларускі лідар.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што Мінская канферэнцыя высокага ўзроўню па еўразійскай бяспецы якраз можа спрыяць такому шчыраму дыялогу.

III Мінская міжнародная канферэнцыя па еўразійскай бяспецы адбудзецца 28-29 кастрычніка. У ёй чакаецца ўдзел палітычных дзеячаў, экспертаў і аналітыкаў, якія прадстаўляюць больш за 30 краін.

belta.by