Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прыняў кіраўніцтва МУС з дакладам аб стане аператыўнай абстаноўкі ў краіне і развіцці сістэмы органаў унутраных спраў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Асноўны дакладчык – міністр унутраных спраў Іван Кубракоў. Сярод удзельнікаў мерапрыемства – дзяржаўны сакратар Савета бяспекі Аляксандр Вальфовіч і намеснікі кіраўніка МУС – Мікалай Карпянкоў і Дзмітрый Корзюк.
"Людзі нашы ўжо ведаюць і разумеюць, што апошнім часам мы шмат займаемся удасканаленнем сістэмы кіравання ў нашай дзяржаве. У тым ліку і, напэўна, перш за ўсё што тычыцца ваеннага яго складніка. З прычыны той сітуацыі, якая складваецца вакол Беларусі. Ды і ўнутры праблем хапае. Таму ў гэтым ключы мы абмяркуем і сённяшнія пытанні ўдасканалення дзейнасці Міністэрства ўнутраных спраў. І разгледзім шэраг іншых пытанняў, якія вы, перш за ўсё міністр, хацелі даўно абмеркаваць і прыняць адпаведнае рашэнне", – сказаў Прэзідэнт.
Аляксандр Лукашэнка пры гэтым падкрэсліў і папрасіў мець на ўвазе, каб не было нейкай ведамаснасці і лішкаў, якія не адпавядаюць напрамкам развіцця дзяржавы. "Усё павінна ўкладвацца ў адзіную канцэпцыю, і дзейнічаць мы павінны адэкватна сітуацыі. Я намякаю на тое, што лішніх грошай ніколі няма. Не было і не будзе. Калі трэба – значыць, трэба. Калі можам пацярпець – значыць, трэба пацярпець. У плане пашырэння, можа быць, нават нейкіх выдаткаў на забеспячэнне жыццядзейнасці нашых ваенных падраздзяленняў. Наогул сілавога блока. Таму калі магчыма пацярпець – значыць, трэба пацярпець да пэўнага часу. Але калі гэта ўжо пераспела, то трэба хутка прымаць рашэнне", – адзначыў беларускі лідар.
Крыніца: belta.by