Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прыняў са справаздачай кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Дзмітрыя Крутога, паведамляе БЕЛТА.
Разгледжаны ход падрыхтоўкі да правядзення ў пачатку снежня ў Мінску пасяджэння Вышэйшага дзяржаўнага савета Саюзнай дзяржавы, а таксама пытанні арганізацыі маючых адбыцца замежных візітаў беларускага лідара.
Прэзідэнт трымае на кантролі будаўніцтва Мінскага міжнароднага выставачнага цэнтра. Пра гэта Дзмітрый Крутой таксама падрабязна далажыў кіраўніку дзяржавы.
Яшчэ адна тэма - змяненне заканадаўства, якое датычыцца працы і паўнамоцтваў старшынь райвыканкамаў. Гэтае пытанне абмяркоўвалася на нядаўнім пасяджэнні Прэзідыума Усебеларускага народнага сходу. Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў важнасць аператыўнай дапрацоўкі і найхутчэйшага прыняцця дакумента. Кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта далажыў, як арганізавана гэтая праца.