Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ "Аб прысуджэнні Дзяржаўных прэмій Рэспублікі Беларусь 2016 года", паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ "Аб прысуджэнні Дзяржаўных прэмій Рэспублікі Беларусь 2016 года", паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.
У галіне навукі і тэхнікі прэмія прысуджана за распрацоўку і ўкараненне тэхналогій трансплантацыі органаў у дзяцей і дарослых супрацоўнікам 9-й гарадской клінічнай бальніцы і Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра "Кардыялогія" Алегу Руммо, Юрыю Астроўскаму, Аляксандру Дзядзьку, Алегу Калачыку, Аляксею Шчэрбе, Андрэю Валянцюкевічу.
За распрацоўку і арганізацыю прамысловай вытворчасці экспартна арыентаваных мікраэлектронных вырабаў падвойнага і спецыяльнага прызначэння на аснове стварэння сучасных метадаў праектавання, паўправадніковых тэхналогій і высокадакладнага аналітычнага і зборачнага абсталявання прэміі ўдастоены супрацоўнікі ААТ "Інтэграл" Віталю Саладусе, Сяргею Чыжыку і Сяргею Шведаву, ААТ "Планар" - Валерыю Зайцаву і Генадзю Кавальчуку, Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі - Сяргею Грабчыкаву.
У галіне літаратуры, мастацтва і архітэктуры прэмія прысуджана калектыву супрацоўнікаў Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Беларусі ў асобе Аксаны Волкавай, Анастасіі Масквіной, Станіслава Трыфанава, Сяргея Франкоўскага, Ніны Ламановіч, Аляксандра Касцючэнкі за значныя творчыя дасягненні ў развіцці музычнага мастацтва, прапаганду духоўных каштоўнасцей і значны асабісты ўклад у пастаноўку опернага спектакля на музыку Дзмітрыя Смальскага "Сівіла легенда" паводле твора Уладзіміра Караткевіча.
За значныя дасягненні ў галіне тэатральнага і музычнага мастацтва, стварэнне музыкі да балета "Мефісто", мюзіклаў "Шклянка вады", "Джулія", "Сафія Гальшанская", "Байкер" прэміі таксама ўдастоены кампазітар Уладзімір Кандрусевіч.
Пазначаныя працы з'яўляюцца адлюстраваннем найважнейшых і найлепшых дасягненняў нашай краіны ў сферах навукі і тэхнікі, мастацтва і культуры. Яны прызнаны беларускай і міжнароднай грамадскасцю, характарызуюцца навізной, эканамічнай эфектыўнасцю або сацыяльнай значнасцю.