Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 12 лютага падпісаў указы аб прысваенні спецыяльных, воінскіх і персанальнага званняў, а таксама класнага чыну. Пра гэта БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

Чаpговыя спецыяльныя званні генерал-маёра юстыцыі прысвоены палкоўнікам юстыцыі Уладзіміру Шышку і Яўгену Архірэеву.

Палкоўнікам Дзмітрыю Бітнаму, Ігару Гутніку, Вадзіму Раманіву, Віталю Шэстаку і Сяргею Фролаву прысвоены чаpговыя воінскія званні генерал-маёра.

Начальніку Брэсцкай мытні Сяргею Якуце прысвоена персанальнае званне дзяржаўнага саветніка мытнай службы III рангу, пракурору Магілёўскай вобласці Валерыю Куліковічу - класны чын дзяржаўнага саветніка юстыцыі 3 класа.

belta.by