Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заклікаў дыпламатаў быць актыўней і ініцыятыўней у абароне інтарэсаў краіны. Пра гэта ён заявіў сёння на нарадзе па прыярытэтах знешняй палітыкі на сучасным этапе, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заклікаў дыпламатаў быць актыўней і ініцыятыўней у абароне інтарэсаў краіны. Пра гэта ён заявіў сёння на нарадзе па прыярытэтах знешняй палітыкі на сучасным этапе, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы акцэнтаваў увагу на тым, што ў МЗС працуе шмат разумных і кемлівых людзей, і аддача павінна быць адпаведная.

Прэзідэнт прывёў прыклад: напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў летась МЗС засыпаў яго прапановамі па кантактах з ЗША, а таксама Літвой, Латвіяй і шэрагам іншых еўрапейскіх краін. "І нічога з таго, што вы мне падсоўвалі, не спрацавала. Так што гэта было, дэзінфармацыя? Дзе зараз вашы напрацоўкі, кантакты, мерапрыемствы па прасоўванні і ўмацаванні іміджу, праца з аналітычнымі інстытутамі? Можа, вас проста выкарыстоўвалі, як у нас у спецслужбах кажуць, насуха, а вы гэтага нават не зразумелі?" - паставіў пытанні кіраўнік дзяржавы.

"Але, у рэшце рэшт, калі ў Рызе хтосьці, гад нейкі, дакрануўся да беларускага сцяга і пачаў яго там рваць, здымаць, ну так пасол павінен выйсці і публічна з пагрозай, можа, для свайго ўласнага жыцця, набіць таму гаду морду, па-мужчынску кажучы. А ў нас цішыня. І ў МЗС цішыня, каб вы ведалі (для журналістаў кажу), пакуль Прэзідэнт не тупнуў нагой", - звярнуў увагу Аляксандр Лукашэнка.

"Сапраўды так і па Літве, і па іншых краінах. Так хіба Прэзідэнт павінен вам указанні даваць, а не вы ўносіць яму патрэбныя прапановы на злобу дня і адпаведныя таму, што ў дачыненні да Беларусі робяць нашы суседзі і іншыя?" - дадаў кіраўнік дзяржавы.

Крыніца: belta.by