Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заклікае да адзінства паміж народамі і ўнутры царквы. Пра гэта кіраўнік дзяржавы заявіў, наведваючы ў свята Раства Хрыстова Свята-Духаў кафедральны сабор Мінска, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заклікае да адзінства паміж народамі і ўнутры царквы. Пра гэта кіраўнік дзяржавы заявіў, наведваючы ў свята Раства Хрыстова Свята-Духаў кафедральны сабор Мінска, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

"Ёсць нейкія перахлёсты ў плане таго, што трэба аддзяліцца, вылучыцца, яшчэ нешта там. Ведаеце, жыццё ўсё расставіць на свае месцы. Ніколі не трэба бегчы наперадзе паравоза. Ніколі не трэба ставіць для вырашэння тыя пытанні, якіх сёння не існуе. Нам абсалютна не замінае сёння тое, што мы з брацкімі народамі - расіянамі, украінцамі, іншымі народамі і народнасцямі, якія пражываюць у нашых дзяржавах, у лоне Праваслаўя знаходзімся разам", - заявіў беларускі лідар.

"А тое, што сёння назрэла, і тое, што трэба вырашаць у царкве, у дзяржаве, я гэта гаварыў на Сінодзе. Гэта нічога агульнага не мае з тым, што мы павінны сёння абавязкова парэзаць усё па-жывому і раз'яднацца. Не трэба гэта рабіць. Трэба быць спакойнымі, вырашаць тыя задачы, якія сёння ёсць, і трошкі глядзець наперад, - адзначыў Прэзідэнт. - Не трэба глядзець вельмі далёка. У адваротным выпадку мы можам дапусціць памылкі. У наш няпросты час гэта недапушчальна. І трэба быць вельмі акуратнымі для таго, каб арыентавацца ў гэтым бурным і нявызначаным свеце".

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што ў свята Раства Хрыстова людзі звяртаюцца да вечных аб'яднальных каштоўнасцей. "Мы заўсёды гаворым аб дабрадзейнасці, крыніцах духоўнай сілы. У гэтым храме я хацеў бы сказаць і аб такой каштоўнасці, як наша царква, аб нашых галоўных хрысціянскіх цэрквах. Менавіта яны заўсёды былі і, я спадзяюся, будуць у цэнтры гэтага яднання. Яны будуць галоўнай сілай, якая аб'ядноўвае народы, нацыю. У дадзеным выпадку нас з вамі", - заявіў Прэзідэнт.

Паводле яго слоў, беларуская ўлада ў асобе Праваслаўнай царквы мае вельмі добрага партнёра, спадарожніка ўсіх добрых ідэй у дзяржаве, як аднаўленне святынь, падтрымка сям'і, маральнасці, культурных каштоўнасцей. "Царква заўсёды падстаўляла сваё плячо нашаму народу. Больш таго, была ў эпіцэнтры ўсіх падзей, якія адносяцца да гэтых вялікіх каштоўнасцей", - дадаў кіраўнік дзяржавы.