Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка здзейсніў кадравыя прызначэнні ў кіраўніцтве Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка здзейсніў кадравыя прызначэнні ў кіраўніцтве Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
На раней вакантнае месца першага намесніка старшыні Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі прызначаны Сяргей Гусачэнка. Для яго гэта кар'ерны рост - раней ён працаваў на пасадзе намесніка старшыні гэтага СМІ.
Намеснікам старшыні Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі прызначаны Дзмітрый Прымшыц. Раней гэту пасаду ў кіраўніцтве Белтэлерадыёкампаніі займала Вольга Кананюк. Да гэтага часу Дзмітрый Прымшыц працаваў намеснікам дырэктара па навуковай і інавацыйнай працы Інстытута эканомікі НАН Беларусі.