Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка вечарам 18 сакавіка правёў сумесную трэніроўку з хакейным клубам "Дынама-Мінск". Пра гэта інфармуе тэлеграм-канал "Пул Першага".

"Дынамаўцы ў сераду афіцыйна закрываюць сезон. Паспелі адпачыць пасля эфектнай серыі з аднаклубнікамі з Масквы. Згулялі сёння два перыяды па 35 хвілін (гэта, дарэчы, стандартны фармат трэніровак прэзідэнцкай каманды). Шайбаў было шмат, а Першы забіў буліт", - пішуць аўтары рэсурсу.

belta.by