Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння праводзіць сустрэчу са старшынёй Партыі сацыялістаў Рэспублікі Малдова, экс-прэзідэнтам гэтай краіны Ігарам Дадонам, паведамляе БЕЛТА.

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння праводзіць сустрэчу са старшынёй Партыі сацыялістаў Рэспублікі Малдова, экс-прэзідэнтам гэтай краіны Ігарам Дадонам, паведамляе БЕЛТА.

Telegram-канал "Пул Першага" удакладняе, што сустрэча праходзіць за горадам. Апублікаваны некалькі сумеснх фотаздымкаў беларускага лідара з Ігарам Дадонам.

Адметна, што з 5 па 7 мая праходзіць візіт дэлегацыі парламента Малдовы ў Беларусь. Запланаваны сустрэчы ў Нацыянальным сходзе і ўрадзе. Адбудзецца таксама афіцыйнае адкрыццё бюста-помніка малдаўскаму воіну, Герою Савецкага Саюза Іону Солтысу, устаноўленага ў Мінску на скрыжаванні вуліц Солтыса і Ваўпшасава. Дэлегацыя таксама наведае мемарыяльны комплекс "Хатынь", прыме ўдзел у закладцы капсулы з зямлёй з месцаў пахавання малдаўскіх воінаў, якія загінулі пры вызваленні Беларусі, у крыпце Храма-помніка ў гонар Усіх Святых.

У 2020 годзе таваразварот Беларусі і Малдовы склаў $204,1 млн, скараціўшыся на фоне пандэміі на 9,4% у параўнанні з 2019 годам. Сальда станоўчае - $61,1 млн. У студзені - лютым 2021-га таваразварот вырас да $33,8 млн, што склала 123,5% да ўзроўню аналагічнага перыяду 2020 года. Асноўныя экспартныя пазіцыі - нафтапрадукты, тралейбусы, трактары, лекавыя сродкі, шкловалакно, пліты і плёнкі з пластмас. З Малдовы імпартуюцца вінаградныя віны, моцныя спіртныя напоі, кукуруза, свежыя і кансерваваныя садавіна і гародніна, дываны і падлогавыя пакрыцці.

У Беларусі дзейнічаюць 23 прадпрыемствы з малдаўскім капіталам, у тым ліку 7 сумесных і 16 замежных арганізацый. У Малдове працуюць больш за 60 прадстаўніцтваў, суб'ектаў ЗЭП і дыстрыб'ютараў беларускіх прадпрыемстваў, 3 зборачныя вытворчасці (збіраюцца тралейбусы "Белкамунмаш", трактары Смаргонскага агрэгатнага завода і Бабруйскага завода трактарных дэталяў і агрэгатаў).

БЕЛТА