3 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Федэральнага Прэзідэнта Федэратыўнай Рэспублікі Германія Ёахіма Гаўка і народ гэтай краіны з нацыянальным святам – Днём германскага адзінства. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Аляксандр Лукашэнка выказаў упэўненасць, што далейшае развіццё канструктыўнага супрацоўніцтва паміж дзвюма краінамі ва ўсіх галінах на аснове раўнапраўя і ўзаемнай павагі адпавядае доўгатэрміновым інтарэсам абодвух бакоў.