Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Хайсама бен Тарыка аль Саіда з прызначэннем на пасаду султана Амана. Пра гэта БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"Перакананы, што цёплыя адносіны і змястоўны дыялог паміж Беларуссю і Аманам будуць пашырацца і ўмацоўвацца на карысць жыхароў нашых краін", - гаворыцца ў віншаванні.

Кіраўнік дзяржавы пажадаў новаму султану Амана доўгага жыцця і поспехаў, а народу гэтай краіны - міру і далейшага прагрэсу.