Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Ісламскай Рэспублікі Пакістан Арыфа Алві з нацыянальным святам - Днём Пакістана

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Ісламскай Рэспублікі Пакістан Арыфа Алві з нацыянальным святам - Днём Пакістана. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што ў апошнія гады паміж Беларуссю і Пакістанам усталяваліся пладатворныя адносіны: развіваюцца палітычныя і эканамічныя сувязі, гуманітарныя кантакты.

"Перакананы, што наша сумесNная дзейнасць будзе спрыяць умацаванню двухбаковага супрацоўніцтва ва ўсіх галінах", - гаворыцца ў віншаванні.