Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народ Балгарыі з нацыянальным святам – Днём вызвалення. Пра гэта БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
"Гісторыя адносін паміж Мінскам і Сафіяй налічвае не адно дзесяцігоддзе. Заснаваныя на даверы традыцыйна дружалюбныя і партнёрскія кантакты доўгія гады паспяхова ўмацоўваліся, спрыялі працвітанню нашых дзяржаў, - гаворыцца ў віншаванні. - Упэўнены, што духоўная блізкасць, сімпатыя і павага паміж беларускім і балгарскім народамі з часам дапамогуць аднавіць канструктыўнае супрацоўніцтва нашых краін, у першую чаргу ў гандлёвай і гуманітарнай сферах. Беларускі бок да гэтага гатовы".
Аляксандр Лукашэнка пажадаў жыхарам Балгарыі міру, працвітання і дабрабыту.
Крыніца: belta.by