Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Прэзідэнта Манголіі Ухнаагійна Хурэлсуха і ўвесь мангольскі народ з 30-годдзем устанаўлення дыпламатычных адносін паміж Беларуссю і Манголіяй. Пра гэта БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Кіраўнік дзяржавы канстатаваў, што дыялог дзвюх краін мае трывалыя гістарычныя карані, прасякнуты цеплынёй і павагай. "Манголія адной з першых прызнала суверэнітэт і незалежнасць Беларусі. Мы шчыра ўдзячныя за аказаную падтрымку, якая адыграла важную ролю на этапе станаўлення маладой беларускай дзяржавы", - гаворыцца ў віншаванні. 

Прэзідэнт з задавальненнем адзначыў актывізацыю ў апошнія гады кантактаў з Улан-Баторам у розных сферах.