Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Прэзідэнта Ірана Хасана Раўхані з 41-й гадавінай перамогі Ісламскай рэвалюцыі ў Іране і значнымі дасягненнямі дзяржавы за гэты час. Пра гэта БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў мужнасць і адзінства іранскага народа, гатоўнасць цвёрда адстойваць нацыянальныя інтарэсы. Па словах Прэзідэнта, Беларусь і Іран аб'ядноўвае імкненне забяспечыць бясспрэчнае права самастойна вызначаць сваю будучыню.

"Перакананы, што далейшае пашырэнне супрацоўніцтва паміж Мінскам і Тэгеранам будзе спрыяць пошуку эфектыўных адказаў на сучасныя выклікі", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.