У Беларусі плануецца звязаць Мінск і гарады-спадарожнікі хуткім транспартным злучэннем. Пра гэта Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка расказаў 12 верасня на цырымоніі адкрыцця рэканструюванага гісторыка-культурнага комплексу "Лошыцкі" у Мінску, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што беларускую сталіцу трэба захоўваць камфортнай для жыцця і ні ў якім разе не перанасяляць, не сцягваць сюды людзей з усіх рэгіёнаў. Таму ідзе развіццё гарадоў-спадарожнікаў - Рудзенска, Дзяржынска, Смалявічаў, Лагойска, Фаніпаля, Заслаўя, дзе ствараецца інфраструктура для камфортнага жыцця людзей, будуецца жыллё.

А цяпер на стале ў кіраўніка дзяржавы - варыянты тэхнічных рашэнняў таго, як звязаць сталіцу і гарады-спадарожнікі хуткасным транспартам. "Думаем, як звязаць хуткімі тэхнічнымі сродкамі гэтыя раёны з Мінскам. Ці будзе чыгунка, ці манарэйка… Паглядзім, што танней, што нам больш падыходзіць, - расказаў Аляксандр Лукашэнка. - Так, каб людзі маглі з таго ж Дзяржынска ў Мінск прыехаць за 10 хвілін".

belta.by