Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка высока ацаніў беларускіх урачоў, якія ва ўмовах пандэміі COVID-19 хутка сарыентаваліся і навучыліся лячыць людзей ад гэтай новай хваробы. Аб гэтым ён заявіў сёння на сустрэчы з актывам Магілёўскай вобласці, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка высока ацаніў беларускіх урачоў, якія ва ўмовах пандэміі COVID-19 хутка сарыентаваліся і навучыліся лячыць людзей ад гэтай новай хваробы. Аб гэтым ён заявіў сёння на сустрэчы з актывам Магілёўскай вобласці, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
У сваім выступленні Прэзідэнт закрануў тэму пандэміі. Паводле яго слоў, не адмаўляючы наяўнасці адпаведных выклікаў, трэба разам з тым спакойна рэагаваць на сітуацыю, якую ў свеце часам штучна спрабуюць падграваць. "Я не хачу сказаць, што гэтага (захваральнасці і звязаных з гэтым пытанняў лячэння людзей. - Заўвага. БЕЛТА) няма. Але псіхозу гэтага быць не павінна", - падкрэсліў ён.
Кіраўнік дзяржавы заўважыў, што ў Беларусі ў першую чаргу ўдзяляюць увагу методыкам лячэння людзей, забеспячэнню лекамі і ўсім неабходным.
"Урачы малайцы, яны навучыліся лячыць, хутка сарыентаваліся! - сказаў ён. - Асаблівасць наша ў чым: у нас інфекцыяністы (свяцілы гэтыя) менш за ўсё лечаць людзей, я іх на гэта не адцягваю. Яны прыязджаюць і вучаць урачоў - педыятры, хірургі і іншыя. Яны іх навучылі і зараз кантралююць, як яны лечаць. Вось у чым подзвіг у ахове здароўя! Тое, што не робіць ні адна краіна ў свеце".
"Вось гэта і ёсць мабілізацыя. Так павінна дзяржава працаваць. І калі мы хочам выжыць, мы павінны мабілізавацца. Нам спакойнага жыцця ніхто не дасць", - падкрэсліў беларускі лідар.
Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу на тое, як у шэрагу краін рэагуюць на пратэсты сваіх грамадзян супраць локдаўнаў. "Закроют, локдаун абвесцяць, паліваюць слязаточным газам, і ніхто іх не папракае, - заўважыў ён. - А чаму закрываюць? Не таму, каб іх убяспечыць. А таму, што сістэма аховы здароўя не спраўляецца з лячэннем людзей. Дык вы ж багатыя: разгарніце ложкі, дайце гэтага кіслароду, лекі! Прыедзьце, мы вам скажам, як лячыць, ды і гэта ўжо не сакрэт. А там жа грашовыя сродкі гэта каштуюць, і не кожны прыватнік хоча гэта рабіць. Багатага лечаць, хто можа заплаціць".