Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў генерал-губернатара Аўстралійскага Саюза Дэвіда Херлі з нацыянальным святам - Днём Аўстраліі.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў генерал-губернатара Аўстралійскага Саюза Дэвіда Херлі з нацыянальным святам - Днём Аўстраліі. Пра гэта БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
"Спадзяюся, што плённае беларуска-аўстралійскае ўзаемадзеянне, нягледзячы на геаграфічную аддаленасць нашых краін, будзе пашырацца ў першую чаргу ў гандлёва-эканамічнай і культурна-гуманітарнай сферах", - гаворыцца ў віншаванні.
Кіраўнік дзяржавы выказаў упэўненасць, што паступальнае развіццё сувязяў паміж народамі Беларусі і Аўстраліі дазволіць адкрыць новыя напрамкі супрацоўніцтва і выйсці на рэалізацыю сумесNых праектаў.