Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў калектыў Рэспубліканскага клінічнага медыцынскага цэнтра з 90-годдзем з дня ўтварэння ўстановы. Пра гэта БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"Прайшоўшы вялікі шлях развіцця ад сціплага аднапавярховага будынка лячкомісіі, ваша клініка стала сучаснай шматпрофільнай лячэбна-прафілактычнай установай, - гаворыцца ў віншаванні. - Сёння ў ёй працуюць выдатныя спецыялісты, вучоныя, якія пастаянна ўдасканальваюць свае веды і навыкі. Тут сканцэнтраваны ўсе віды аказання медыцынскай дапамогі, укараняюцца самыя перадавыя тэхналогіі".
Кіраўнік дзяржавы назваў клінічны медцэнтр адной з лепшых навукова-практычных устаноў Беларусі, паслугамі якой могуць скарыстацца жыхары і госці краіны.
"Перакананы, што калектыў цэнтра і надалей будзе ўносіць годны ўклад у развіццё медыцыны і захаванне здароўя нацыі", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.
Прэзідэнт пажадаў калектыву Рэспубліканскага клінічнага медыцынскага цэнтра шчасця, дабрабыту, доўгіх гадоў жыцця і поспехаў у высакародным служэнні краіне і народу.
Крыніца: belta.by