Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў афіцэраў, ветэранаў і служачых Заходняга аператыўнага камандавання Узброеных Сіл з 80-годдзем утварэння злучэння. Пра гэта БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што Заходняе аператыўнае камандаванне стала правапераемнікам славутай 28-й Чырвонасцяжнай агульнавайсковай арміі. Воіны аб'яднання, сфарміраванага ў цяжкія дні восені 1942 года, праяўляючы масавы гераізм, зрабілі неацэнны ўклад у вызваленне Беларусі і Украіны, удзельнічалі ва ўзяцці Берліна і Прагі.
"Памяць аб гэтай гераічнай гісторыі мы свята захоўваем, а баявы вопыт нашых дзядоў-пераможцаў сёння запатрабаваны як ніколі, - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. - Напружанасць паблізу межаў Беларусі пастаянна ўзмацняецца, і ў гэтых умовах невымерна ўзрастае роля Заходняга аператыўнага камандавання як галоўнага фарпоста на заходніх рубяжах нашай Радзімы".
"Перакананы, што вы з гонарам справіцеся з усімі пастаўленымі задачамі па забеспячэнні ваеннай бяспекі дзяржавы і абароніце спакой і мірную працу беларускага народа. Дзякую за службу", - гаворыцца ў віншаванні.
Віншаванне Аляксандра Лукашэнкі з 80-годдзем утварэння Заходняга аператыўнага камандавання Узброеных Сіл
Афіцэрам, ветэранам і служачым Заходняга аператыўнага камандавання Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.
Дарагія таварышы!
Віншую вас з 80-годдзем утварэння Заходняга аператыўнага камандавання - правапераемніка славутай 28-й Чырвонасцяжнай агульнавайсковай арміі.
Воіны аб'яднання, сфарміраванага ў цяжкія дні восені 1942 года, праяўляючы масавы гераізм, зрабілі неацэнны ўклад у вызваленне Беларусі і Украіны, удзельнічалі ва ўзяцці Берліна і Прагі. Памяць аб гэтай гераічнай гісторыі мы свята захоўваем, а баявы вопыт нашых дзядоў-пераможцаў сёння запатрабаваны як ніколі.
Напружанасць паблізу межаў Беларусі пастаянна ўзмацняецца, і ў гэтых умовах невымерна ўзрастае роля Заходняга аператыўнага камандавання як галоўнага фарпоста на заходніх рубяжах нашай Радзімы.
Перакананы, што вы з гонарам справіцеся з усімі пастаўленымі задачамі па забеспячэнні ваеннай бяспекі дзяржавы і абароніце спакой і мірную працу беларускага народа.
Дзякую за службу.