Расія выдзеліць $1,5 млрд на ўдзел Беларусі ў праграмах імпартазамяшчэння. Пра гэта Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на сустрэчы з губернатарам Курскай вобласці Расіі Раманам Старавойтам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"З Прэзідэнтам Пуціным нядаўна прынялі такое рашэнне. З нашага боку мы прапанавалі расіянам канкрэтныя праекты, якія вельмі патрэбны і будуць у бліжэйшы час запатрабаваны не толькі ў Беларусі, але і ў Расійскай Федэрацыі. Расіяне выдзяляюць каля паўтара мільярда долараў на гэтыя праграмы толькі на тэрыторыі Беларусі. Мы разумеем, што без імпартазамяшчэння, асабліва па крытычных галінах, так званым крытычным імпарце, нам будзе вельмі складана развівацца", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. 

Аб перспектывах кааперацыйнага супрацоўніцтва Беларусі і Расіі ў канцы мая выказаўся і Уладзімір Пуцін. На пленарнай сесіі I Еўразійскага эканамічнага форуму расійскі лідар заявіў, што ў краін ёсць магчымасць працаваць па цэлым шэрагу напрамкаў і яны абавязкова будуць гэта рабіць.