Каляды – гэта свята абнаўлення, спачування і міласэрнасці. Пра гэта гаворыцца ў віншаванні Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі хрысціянам Беларусі, якія святкуюць Раство Хрыстова 25 снежня, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.

"У цёплай атмасферы калядных дзён ярка выяўляюцца ўсе лепшыя якасці людзей, натхнёных маральнымі каштоўнасцямі хрысціянства. Гэта свята абнаўлення, спачування і міласэрнасці", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Ён пажадаў, каб радасць гэтай чароўнай падзеі напоўніла сэрца кожнага любоўю і надзеяй, дапамагла з упэўненасцю ісці па жыцці і дасягнуць пастаўленых мэт.

Навіны Беларусі (БЕЛТА)