Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў нядзелю працаваў на тэрыторыі афіцыйнай рэзідэнцыі "Дразды", прыбіраючы ўраджай бульбы і бахчавых. Пра гэта карэспандэнту БЕЛТА паведаміла прэс-сакратар кіраўніка дзяржавы Наталля Эйсмант.

Спачатку Аляксандр Лукашэнка разам з малодшым сынам прыбіралі бульбу. З участкам у 18 сотак справіліся за паўтары гадзіны. Ураджай парадаваў - 7 дзясяткаў мяшкоў бульбы. У самы бліжэйшы час уся сабраная ў гэты дзень прадукцыя будзе перададзена ў дзіцячыя дамы і дамы састарэлых.

У нядзелю ў прэзідэнцкай рэзідэнцыі стартавала і ўборка бахчавых - кавуноў і дынь. Летась Прэзідэнт на асабістым прыкладзе паказаў, што гэтыя культуры ў Беларусі можна і трэба вырошчваць. Праз год пад бахчавыя культуры ў рэзідэнцыі беларускага лідара адвялі плошчу ўтрая больш. Першы сарваны кавун быў прадэгуставаны прама ў полі. І ён паказаў, што ўраджай удаўся.

Навіны Беларусі (БЕЛТА)