24 жніўня Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народ Украіны з Днём Незалежнасці. Пра гэта БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
"Перакананы, што сённяшнія супярэчнасці не змогуць разбурыць шматвяковы фундамент шчырых добрасуседскіх адносін паміж народамі дзвюх краін, - гаворыцца ў віншаванні. - Беларусь і надалей працягне выступаць за захаванне згоды, развіццё сяброўскіх узаемапаважлівых кантактаў на ўсіх узроўнях".
Кіраўнік беларускай дзяржавы пажадаў украінцам мірнага неба, талерантнасці, мужнасці, сілы і поспехаў у аднаўленні годнага жыцця.
Крыніца: belta.by