Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў работнікаў і ветэранаў Міністэрства спорту і турызму з 30-годдзем з дня яго ўтварэння. Пра гэта БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"Умацаванне здароўя народа, развіццё спорту вышэйшых дасягненняў і масавага фізкультурнага руху - прыярытэтныя напрамкі дзяржаўнай палітыкі, рэалізацыя якіх з'яўляецца першачарговай задачай міністэрства", - гаворыцца ў віншаванні.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што сфарміраваная сістэма падрыхтоўкі спартсменаў дазваляе беларускім атлетам дабівацца яркіх перамог на найбуйнейшых міжнародных турнірах і алімпіядах. "Гэтыя дасягненні - гонар нацыі і сведчанне сілы духу беларусаў", - падкрэсліў Прэзідэнт.

Асаблівыя словы падзякі Аляксандр Лукашэнка адрасаваў ветэранам - усім, хто нястомна працаваў і працуе на славу беларускага спорту, захоўваючы і прымнажаючы яго пераможныя традыцыі.

Кіраўнік дзяржавы пажадаў работнікам і ветэранам Мінспорту і турызму здароўя, міру і новых здзяйсненняў на карысць працвітання Радзімы.

belta.by