Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 25 верасня, разгледзеўшы кадравыя пытанні, змяніў кіраўнікоў двух прадпрыемстваў - ААТ "Кіруючая кампанія холдынгу "Бабруйскаграмаш" і ААТ "Кіруючая кампанія холдынгу "Лідсельмаш", паведамляе БЕЛТА.

На пасаду генеральнага дырэктара ААТ "Кіруючая кампанія холдынгу "Бабруйскаграмаш" узгоднены Алег Корсак. Да гэтага часу ён працаваў першым намеснікам генеральнага дырэктара - тэхнічным дырэктарам ТАА "Амкадор-Агідель".

Раман Трубіцкі ўзгоднены на пост генеральнага дырэктара ААТ "Кіруючая кампанія холдынгу "Лідсельмаш". Раней ён кіраваў іншым прадпрыемствам у гэтым рэгіёне - Лідскім ліцейна-механічным заводам.

belta.by