Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ўзгадніў прызначэнне новых рэктараў у трох ВНУ краіны, перадае карэспандэнт БЕЛТА.  

Аляксандр Бахановіч, які да гэтага часу працаваў рэктарам Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта, сыдзе на павышэнне - яго кандыдатуру Прэзідэнт узгадніў для прызначэння першым намеснікам міністра адукацыі. Пасаду рэктара гэтай ВНУ зойме Сяргей Касперовіч, які раней працаваў начальнікам галоўнага ўпраўлення прафесійнай адукацыі Міністэрства адукацыі. 

Аляксей Чуканаў, які кіраваў Беларускай медыцынскай акадэміяй паслядыпломнай адукацыі, узначаліць Віцебскі дзяржаўны ордэна Дружбы народаў медыцынскі ўніверсітэт.

Першы прарэктар Гродзенскага дзяржаўнага аграрнага ўніверсітэта Валянцін Пешка па рашэнні Прэзідэнта прасунецца ўверх па кар'ернай лесвіцы і зойме пасаду рэктара.

Крыніца: belta.by