Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка даў згоду на прызначэнне намеснікаў міністраў у шэсць ведамстваў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Пасаду першага намесніка міністра сельскай гаспадаркі і харчавання зойме Аляксандр Ламскі, які да гэтага часу працаваў на пасадзе старшыні Нясвіжскага райвыканкама.

На пасаду намесніка міністра інфармацыі ўзгоднены Дзяніс Езярскі. Ён пераходзіць на працу ў міністэрства з пасады старшыні камітэта ідэалагічнай работы і па справах моладзі Гомельскага аблвыканкама.

Кар'ерны рост у межах Міністэрства па падатках і зборах у Святланы Еськовай. Партфель намесніка міністра яна атрымала пасля працы на пасадзе начальніка ўпраўлення арганізацыі камеральнага кантролю МПЗ.

Дзяніс Бакей мяняе працу на пасадзе гендырэктара ТАА "АМКАДАР-МАШ" - кіруючая кампанія холдынгу" на пасаду намесніка міністра прамысловасці.

Новы намеснік міністра ў Міністэрстве сувязі і інфарматызацыі. На гэту пасаду ўзгоднена Таццяна Рускевіч, якая да гэтага часу была начальнікам галоўнага ўпраўлення плацежнай сістэмы і лічбавых тэхналогій Нацыянальнага банка.

На пасаду намесніка міністра юстыцыі ўзгоднена Валянціна Якімовіч. Яна і цяпер працуе ў гэтым міністэрстве на пасадзе начальніка галоўнага ўпраўлення абавязковай юрыдычнай экспертызы нарматыўных прававых актаў.