Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка здзейсніць рабочы візіт у Кітайскую Народную Рэспубліку, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка 25-27 красавіка прыме ўдзел у II Форуме міжнароднага супрацоўніцтва "Адзін пояс і адзін шлях" у Пекіне. Акрамя таго, на палях мерапрыемства кіраўнік дзяржавы правядзе шэраг двухбаковых сустрэч.

Прымаючы ўдзел у рабоце саміту, Аляксандр Лукашэнка прадставіць прапановы беларускага боку па развіцці гэтай глабальнай ініцыятывы, паглыбленні супрацоўніцтва на еўразійскай прасторы з акцэнтам на стварэнні раўнапраўнай і празрыстай сістэмы міжнароднага гандлю.

Запланавана таксама сустрэча кіраўніка дзяржавы са Старшынёй КНР Сі Цзіньпінам, на якой бакі абмяркуюць рэалізацыю найбольш значных сумесным праектаў, развіццё міжрэгіянальнага супрацоўніцтва і перспектывы паглыблення беларуска-кітайскага ўзаемадзеяння ў гандлёва-эканамічнай, інвестыцыйнай, гуманітарнай і іншых сферах.

Адбудуцца, як плануецца, і іншыя перамовы з замежнымі лідарамі.

Навіны Беларусі (БЕЛТА)