26 верасня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў з адкрыццём другога нацыянальнага форуму "Музеі Беларусі" яго ўдзельнікаў і гасцей, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.

"Захаванне і папулярызацыя нацыянальных каштоўнасцей - высакародная місія музеяў краіны, - гаворыцца ў віншаванні. - Кожны з іх штодня працуе на ніве духоўнага ўзбагачэння беларускага грамадства, фарміравання пачуцця гонару за наша слаўнае гістарычнае мінулае, якое з'яўляецца неад'емнай часткай сусветнай спадчыны".

Аляксандр Лукашэнка адзначыў неацэнную ролю музеяў у справе выхавання гарманічнай і ўсебакова развітай асобы, сапраўднага грамадзяніна рэспублікі. "Сёння, калі нам так важна быць разам, значэнне музея як сацыяльна-культурнага інстытута, дзейнасць якога накіравана на падтрымку адзінства народа, асабліва важнае", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Прэзідэнт выказаў упэўненасць, што форум, які праходзіць пад дэвізам "Музеі і грамадства: ад камунікацый да ўзаемадзеяння", будзе садзейнічаць пашырэнню прафесійных сувязей, дасць магчымасць спецыялістам музейнай справы вызначыць новыя напрамкі сваёй працы і ўнясе ўклад ва ўмацаванне пазітыўнага іміджу нашай краіны.

Навіны Беларусі (БЕЛТА)