Стабільная Беларусь па-ранейшаму будзе заставацца донарам рэгіянальнай і міжнароднай бяспекі. Пра гэта заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, выступаючы ў агульнай дыскусіі 70-й сесіі Генеральнай асамблеі ААН, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Стабільная Беларусь па-ранейшаму будзе заставацца донарам рэгіянальнай і міжнароднай бяспекі. Пра гэта заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, выступаючы ў агульнай дыскусіі 70-й сесіі Генеральнай асамблеі ААН, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы маем намер будаваць роўныя, узаемавыгадныя і паважлівыя адносіны з усімі краінамі свету, - падкрэсліў кіраўнік беларускай дзяржавы. - Для нас уяўляе асаблівую каштоўнасць добрасуседства і ўзаемадапамога. Таму мы імкнемся сёння да мірнага ўрэгулявання крызісу ў нашай брацкай Украіне і ў іншых гарачых кропках планеты".

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што Беларусь працягне актыўную працу па процідзеянні агульным глабальным праблемам, перш за ўсё ў межах міжнародных арганізацый. Паводле яго слоў, такія арганізацыі маюць велізарны вопыт і магчымасці.

Прэзідэнт падкрэсліў, што Беларусь можа прапанаваць міжнароднай супольнасці свой вопыт, няхай і невялікі, вырашэння шэрагу праблем. Напрыклад, па такіх напрамках, як пераадоленне наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС або выкараненне гандлю людзьмі.

"Беларусь заўсёды будзе падтрымліваць любыя намаганні і ініцыятывы па ўмацаванні міжнароднага права. Гэта найважнейшы прыярытэт нашай знешняй палітыкі", - падкрэсліў кіраўнік беларускай дзяржавы.

Аднак, на думку Прэзідэнта Беларусі, аднаго міжнароднага права для забеспячэння міру і бяспекі на планеце вельмі недастаткова. "Неабходна на нацыянальным узроўні стварыць годныя ўмовы жыцця для кожнай канкрэтнай асобы. Глыбока перакананы, што адэкватна справіцца з гэтай задачай можа толькі моцная дзяржава", - сказаў ён.

Навіны Беларусі (БЕЛТА)