Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка лічыць, што ўборачныя работы могуць весціся інтэнсіўней. Пра гэта карэспандэнту БЕЛТА 8 жніўня паведаміла прэс-сакратар беларускага лідара Наталля Эйсмант.

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка лічыць, што ўборачныя работы могуць весціся інтэнсіўней. Пра гэта карэспандэнту БЕЛТА 8 жніўня паведаміла прэс-сакратар беларускага лідара Наталля Эйсмант.

У Віцебскай вобласці Аляксандр Лукашэнка азнаёміўся з ходам уборачнай кампаніі.

Поля Віцебскай вобласці, а таксама паўночных раёнаў сталічнага рэгіёну кіраўнік дзяржавы агледзеў з верталёта, што дазволіла ўбачыць агульную карціну. Прэзідэнт цікавіўся і канкрэтнымі лічбамі - тэмпамі ўборкі, ураджайнасцю, планамі аграрыяў на будучы ўраджай. У Віцебскай вобласці па стане на 8 жніўня ўбрана трэць плошчаў - гэты вынік ніжэйшы, чым у іншых рэгіёнах краіны.

Ходам уборачнай кампаніі Прэзідэнт застаўся не вельмі задаволены. Улічваючы спрыяльныя ўмовы надвор'я, работы могуць весціся інтэнсіўней. Цяпер кожная хвіліна на рахунку, тэмп уборкі і эфектыўнасць работ трэба нарошчваць - такое меркаванне кіраўніка дзяржавы.

Навіны Беларусі (БЕЛТА)