Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў усіх жыхароў Ірландыі з нацыянальным святам - Днём Святога Патрыка. Пра гэта БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
"Хрысціянскія каштоўнасці аб'ядноўваюць беларусаў і ірландцаў, з'яўляюцца залогам устойлівага развіцця грамадства, даюць нам надзею і сілы ў складаны час, - гаворыцца ў віншаванні. - Глыбока перакананы, што міралюбства абодвух народаў, узаемная павага і любоў да Айчыны непазбежна прывядуць да аднаўлення паўнавартаснага эканамічнага і гуманітарнага ўзаемадзеяння паміж нашымі краінамі. Ад гэтага выйграюць і ў Дубліне, і ў Мінску".
Кіраўнік беларускай дзяржавы пажадаў кожнай ірландскай сям'і здароўя, міру і дабрабыту.
Лукашэнка перакананы ў будучым аднаўленні ўзаемадзеяння Беларусі і Ірландыі
18.3.20240 праглядаў