Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння з раніцы правёў шэраг тэлефонных размоў. Пра гэта БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння з раніцы правёў шэраг тэлефонных размоў. Пра гэта БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Галоўная тэма - сітуацыя ў Афганістане. "Кансультацыі па пытаннях, якія вынесены на пасяджэнне АДКБ у Душанбэ. Плюс выпрацоўка агульнай пазіцыі па Афганістане", - адзначылі ў прэс-службе.
Перш за ўсё гэту тэму падрабязна абмеркавалі з Прэзідэнтам Таджыкістана, далей адбылася размова з Прэзідэнтам Расіі. Крыху пазней запланавана гутарка з калегам з Узбекістана.
Крыніца: belta.by